Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Неделя белорусской письменности и печати

Дата: 4 сентября 2020 в 21:40, Обновлено 7 сентября 2020 в 21:28
194 просмотра

Для кожнага жыхара Беларусі першая  нядзеля  верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Гэта свята – увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пераемнасці духоўных традыцый. Гэта ўрачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з плёнам працы сучасных пісьменнікаў, журналістаў і выдаўцоў.

У сувязі з гэтым у нашай школе быў праведзены тыдзень беларускага пісьменства і друку «З любоўю да роднага слова».

Былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя нашай роднай мове:

  • Аформлены стэнд з рубрыкамі, прысвечанымі Дню беларускага пісьменства і друку; выпуск газеты “Песняры роднай зямлі”
  • Урок «Я вырос здесь, и край мне этот дорог»
  • Віктарына  «Кніга – невычэрпная крыніца ведаў»
  • Літаратурныя чытанні «Гучы,  роднае слова»
  • Кніжная выстава “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”
  • Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная да Дня беларускага пісьменства і друку “Як прыйшла да нас кніга…”
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.