Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Хойнікі. Дэкаднік пажарнай бяспекі.

Дата: 27 августа 2018 в 15:19
244 просмотра

З улікам складанай аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі Хойніцкага раёна аб'яўлены дэкаднік пажарнай бяспекі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца актыўная прафілактычная праца ў жылым сектары, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца прафілактыруемай катэгорыі грамадзян.

Выратавальнікі праводзяць гутаркі з насельніцтвам пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, правяраюць стан электраправодкі і электраабсталявання, нагадваюць аб захаванні правіл пры прыладзе і эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама праводзяць тлумачальную працу пра неабходнасць падтрымання ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Работнікі аддзела не пакідаюць без увагі тэму неасцярожнага абыходжання з агнём, нагадваючы пра тое, што безумоўным лідэрам у пераліку прычын, па якіх узнікаюць пажары, было і застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Статыстыка сведчыць, што 90% усіх пажараў узнікае па віне людзей, якія не ведаюць правілаў пажарнай бяспекі або безадказна адносяцца да іх выканання. Галоўнай прычынай такога легкадумнага павядзення засела ў сьвядомасьці многіх людзей уяўленне аб тым, што пажар у нашай рэчаіснасці - з'ява вельмі рэдкая.


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.