Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Хойнікі. На кантролі экасістэмы.

Дата: 6 сентября 2018 в 22:05, Обновлено 19 сентября 2018 в 13:00
234 просмотра

Нягледзячы на тое што сёння на календары першы месяц восені, але па ранейшаму на вуліцы захоўваецца высокая тэмпература і адсутнасць ападкаў.

У сувязі з аператыўнай абстаноўкай, якая склалася з пажарамі ў прыродных экасістэмах работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі лясной гаспадаркі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы за забеспячэннем пажарнай бяспекі ў прыродных экасістэмах і паблізу размешчанных да іх населеных пунктаў.

Асаблівы акцэнт выратавальнікі ў сваіх прафілактычных мерапрыемствах робяць на тлумачальную працу сярод грамадзян, каб пераканаць людзей у важнасці выканання элементарных правілаў пажарнай бяспекі, папярэджваюць аб негатыўных наступствах, якія можа мець неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця і сухой расліннасці ў дварах, на прысядзібных і дачных участках, агародах, у садах і на адкрытых тэрыторыях. Людзі павінны дакладна разумець, што любое неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да пажару, а захаванне правілаў пажарнай бяспекі дазволіць захаваць не толькі лясы, але і здароўе і жыццё людзей, і не падвяргаць небяспецы населеныя пункты, якія мяжуюць з ляснымі масівамі і найбольш пажаранебяспечнымі ўчасткамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.