Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

«З любоўю да роднага слова»

Дата: 10 сентября 2018 в 21:25, Обновлено 19 сентября 2018 в 13:00
574 просмотра

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная.

Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Гэта свята – увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пераемнасці духоўных традыцый. Гэта ўрачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з плёнам працы сучасных пісьменнікаў, журналістаў і выдаўцоў.
У сувязі з гэтым у нашай школе быў праведзены тыдзень беларускага пісьменства і друку «З любоўю да роднага слова».
Былі праведзены мерапрыемствы:
Аформлены стэнд з рубрыкамі, прысвечанымі Дню беларускага пісьменства і друку; 
Выпуск газеты “Песняры роднай зямлі”
Завочное падарожжа “Гісторыя пісьменства”
Віктарына  «Моўныя скарбы роднага краю»
Вусны часопіс “Нашы пісьменнікі-землякі” 
Літаратурныя чытанні «Гучы, роднае слова…»
Кніжная выстава “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”
Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная да Дня беларускага пісьменства і друку “Як прыйшла да нас кніга…”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.